Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



МІНІСТР ЖАРКО: "МЫ БОЛЬШ НЕ БУДЗЕМ!"



КОШТЫ НА ЛЕКІ МОЦНА Б'ЮЦЬ ПА КІШЭНЯХ РАБОЧЫХ І ПЕНСІЯНЕРАЎ


Міністр аховы здароўя Васіль Жарко з той жа кадравай урадавай калоды, што і добра  вядомыя Каткавец, Калінін, Качанава, Ананіч. Веры ім няма аніякай, бо іх прамовы на публіку высвечваюць, як правіла, кактэйль з няшчырасці альбо маны, некампетэнтнасці, нежадання разбірацца ў праблемах у імя інтарэсаў чалавека… Ну, і цыцэроністасці (у адмоўным сэнсе)  ў іхніх прамовах  хапае…
Не так даўно узгаданы Васіль Жарко даваў слова (ледзь не клятву), што лекі беларускай вытворчасці шкоды арганізму не прыносяць. Менавіта гэты выраз я сам чуў двойчы па радыё. Шкода шкодай, а пра карысць жа  ні слова. Лечаць яны альбо не?  Мо таму і цураюцца іх хворыя, лічаць лепшым пераплаціць за імпартовыя прэпараты, каб мець большыя спадзяванні на здароўе.
Каторы раз з’яўляецца ў эфіры таксама  заява Жарко аб тым, што неабгрунтаванага падвышэння коштаў на лекі не павінна быць. Яны, сцвярджае міністр, штотыднёва манітораць па ўсёй краіне, не абмінаюць ні дзяржаўных, ні прыватных аптэк. І пра ўсё ведаюць.
 
А ці маем мы толк ад гэтага чынавенскага маніторання?! Ад гэтага ведання?
Кошты на лекі ўжо загнаны да столі, куды яшчэ іх падымаць?! Міністр быццам бы не ведае акалічнасцей, суцяшае рэальных і патэнцыйных кліентаў аптэк байкамі. “Мы больш не будзем!” Так дзеці апраўдваюцца, пазбягаючы пакарання за правіны. Ну, дык міністр Жарко даўно выйшаў з дзіцячага ўзросту, высокую пасаду займае.
Літаральна два дні таму ў “Зялёнай аптэцы” па вуліцы Кісялёва ў Мінску пытаю пра кошт прэпарата “лакрэн”. Адказ: - 208 тысяч.
Рэагую міжволі: - Ого! Так падпрыгнуў?!
-       Усё, літаральна ўсё падпрыгвае, - супакойвае мяне правізар
Дыяпазон коштаў гэтага прэпарата – ад 130 тысяч да 210. Адны паспелі падпрыгнуць, другія аптэкі спазняюцца. Міністэрскія страшылкі пра жорсткія патрабаванні, падобна, нікога не пужаюць.
Збавенне шукаем звыклым шляхам: бурчым і шукаем лекі ў суседніх краінах. Сам пераканаўся, што большасць прэпаратаў, вядомых мне, у Польшчы каштуюць менш у 2-3, а то і 4 разы.
Нядаўна доўга гутарыў з рабочым Мінскага трактарнага завода Васілём П. Доўгі час ён працуе ў ліцейным №2 цэху. Умовы працы там застаюцца жудаснымі. Не скажаш, што ў вытворчасці нічога не мяняецца. Купляюцца новыя агрэгаты, уносяцца змены ў тэхналогіі. Але пры набыцці лініі, як правіла, выкідваюць тое звяно,  ад якога залежаць умовы працы.
Мой сумаразмоўца гаворыць, што за 20 гадоў ягонай працы, вентыляцыя, напрыклад, не зрабілася лепшай, наадварот, састарэла тое, што манціравалі гадоў трыццаць таму. І мяняць  сістэму не збіраюцца.
Васіль К. хварэе. Вымушаны набываць многа лекаў. Каб знайсці сувязь паміж ягонымі хваробамі і ўмовамі працы, трэба ўсё астатняе здароўе палажыць.
Мінскі трактарны завод займае сумнае месца лідэра па колькасці прафесійных захворванняў. Гэта пры тым, што многія выпадкі не расследуюцца, замоўчваюцца, не даводзяцца да лагічнага канца.
Афіцыйны прафсаюз, перакананы Васіль К., дзьме ў адну дудку з адміністрацыяй. Звернешся да функцыянераў ад прафсаюза з канкрэтнай скаргай на ўмовы працы, а тыя тыкаюць паперамі, маўляў, чаго вы хочаце, мы і так многа чаго робім. На ўсё не хапае сродкаў і сілаў.
Пытаюся ў Васіля,  як людзі лечацца, як рэагуюць на высокія кошты ў аптэках? Адказвае, што медыцынскі цэнтр МТЗ зроблены адмыслова, але ніводзін доктар не верне здароўя, калі ты губіш яго на вытворчасці штодня. Коштамі на лекі людзі не задаволены, не толькі бурчаць, але і плююцца, сварацца, шлюць праклёны.
-       А чаму б не далучыцца да масавай акцыі пратэсту? Параўнаць з коштамі лекаў у суседняй Польшчы?
-       Дык гэта ж у Польшчы, - расчаравана ўзмахвае рукой Васіль. – Мы на такое не здольны.
Бязвольнае раўнадушша, у тым ліку, і да ўласнага здароўя, - наша характэрная асаблівасць.
Таму любы міністр у нас можа вольна несці любую лухту, бо ведае, што ніхто ў яго не запатрабуе адказу.
Андрэй ВАСІЛЕВІЧ
 
 
 
 
 



21.05.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X