Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



У ШВАЧКІ - НІЗАШТО!



Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава лічыць, што яе прызванне - кіраваць.

 
Віцэ-прэм’ер Наталля Качанава набыла сумную вядомасць з-за шэрагу малаўцямных выказванняў на сацыяльныя тэмы, якія яна курыруе ва ўрадзе. Насмешкі набылі ў Сеціве такі размах, што адна з падначаленых Качанавай, міністр інфармацыі Ананіч кінулася абараняць начальніцу, маўляў, чапляецеся да сказаў, вырваных з кантэксту,  і пагражаць журналістам, блогерам карамі.
З месяц таму “самая салідная газета” “Советская Белоруссія” выдзеліла плошчу ў дзве з лішкам паласы для інтэрвію з віцэ-прэм’ерам Качанавай. Трэба разумець, каб чытачы здолелі ацаніць яе дзяржаўную мудрасць і палепшылі стаўленне.
І першае ўражанне, і другое ад публікацыі адно і тое ж: многа-многа-многа слоў. А гэта ўжо цягне на дэмагогію.
На першае месца сярод стрыжневых падзей мінулага года, напрыклад,  Качанава паставіла падпісанне Аляксандрам Лукашэнка канвенцыі аб правах інвалідаў.Але канвенцыя – усяго толькі папера, як памянялася жыццё інвалідаў?
І ні слова пра тое, а як жывецца зараз ім у краіне, дзе і  здароваму даводзіцца выжываць?
Яшчэ адна стрыжневая падзея, па меркаванню Качанавай: адкрыццё цэнтра фрыстайлу.
А ці ведае пані віцэ-прэм’ер, якой цяжкай ношкай становяцца для гарадскіх і раённых бюджэтаў гэтыя спартовыя збудаванні? Колькі грошай з’ядаюць славутыя лядовыя палацы?
Многа гаворыцца пра прырост колькасці насельніцтва. Але мы, і гэта прызнае Качанава, дасягнулі  росту гэтага за кошт мігрантаў.
Пра што б ні гаварыла віцэ-прэм’ер, усюды сіроп, патака, у горшым выпадку, павідла, для лёгкай кіславатасці.
Ва ўсе часы медыкі і настаўнікі карысталіся павагай, кажа яна. Недахопы? Ім самім трэба лепш працаваць на імідж. “Я, калі бываю ў школах, часта пытаю ў настаўнікаў, колькі вы атрымоўваеце, і вы ведаеце, сітуацыі вельмі розныя… Менш сямі мільёнаў не бывае”.
“У той жа час у адносінах да прэтэнзій к медыкам нярэдка спрацоўвае сарафаннае радыё. Нехта схадзіў на прыём, яму там не спадабалася – і пашло-паехала…”
І ніхто не растлумачыў да гэтай пары вялікай начальніцы, што гэта – не сарафаннае радыё, а грамадская думка. І заснаваны яна на рэальных сутыкненнях пацыентаў з дактарамі.
І ў заключэнне пра асабістую пазіцыю Качанавай: “Я вам так скажу, калі б мне сягоння далі звышвысокі заробак і сказалі, давай, ты пойдзеш працаваць швачкай, то я б нізавошта не пагадзілася б. А мая мама  ўсё жыццё прысвяціла гэтай прафесіі, вельмі яе любіць і заўсёды шкадавала, лепш бы і я таксама працавала на швейнай фабрыцы. Разумееце, ёй падабаецца шыць і вязаць, а мне – не. Я б не пайшла ў гэтую прафесію ні за якія грошы, бо гэта не маё!
 
 Андрэй ВАСІЛЕВІЧ



02.05.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X