Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ЯЛІЗАЎСКАЯ ГУТА - БАНКРУТ



Опцыі друку
Выдрукаваць
 Уключна з камэнтарамі (0)
 З карцінкамі
http://www.svaboda.org/App_Themes/RFE_be-BY/img/printLogo.gif


аўтар АБ
Ялізаўскую гуту гаспадарчы суд Магілёўскай вобласьці прызнаў банкрутам і распачаў ліквідацыйную вытворчасьць. Беларуска-аўстрыйскае прадпрыемства мае блізу 680 мільярдаў рублёў крэдыторскай запазычанасьці, яно ўстойліва неплатаздольнае. Экспэрты ацэньваюць «Шклозавод «Ялізава» ў 300 мільярдаў рублёў.
Сярод прычынаў, якія прывялі гуту да банкруцтва, называюць неэфэктыўнае кіраўніцтва, памылкі падчас мадэрнізацыі, слабую арганізацыю збыту прадукцыі, а таксама заключэньне нявыгадных дамоваў.

 
Летась працаўнікі гуты накіравалі калектыўны ліст Аляксандру Лукашэнку, каб той дапамог заводу. Кіраўнік дзяржавы наведваў Ялізаўскую гуту ў 2002 і 2006 гадах. Тады прадпрыемства паказвалі як прыклад эфэктыўнай прыватызацыі і мадэрнізацыі.
На заводзе вырабляюць шкляную тару для харчовай прамысловасьці. У 2012 годзе прадпрыемства адзначыла стогадовы юбілей.
У 2002 годзе пакет акцыяў Ялізаўскага шклозаводу набывала аўстрыйская кампанія «АТЕС Holding GmbH», якая рэканструявала прадпрыемства.

Адным з уладальнікаў кампаніі «АТЕС Holding GmbH» быў бізнэсовец Аляксандар Мураўёў. Яго называлі «шкляным каралём Беларусі». У чэрвені 2015 году бізнэсоўца, які ня раз сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, затрымалі супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, калі ён зьбіраўся вылецець у Вену.
Мураўёў — фігурант гэтак званай «справы «Мотавела». Яму інкрымінуюць вывад капіталу за мяжу ды нанясеньне стратаў інтарэсам акцыянэраў таварыства «Мотавела», якое ўваходзіла ў склад кампаніі.
Арышт Мураўёва стаў гучнай падзеяй у 2015 годзе. Вядома, што яго трымалі ў «амэрыканцы», але апошнім часам зьвестак пра затрыманага вобмаль.
У 2014 годзе банкрутам прызналі Гомельскі шклатарны завод, які кантраляваў таксама Аляксандар Мураўёў.

Радыё Свабода © 2016 РС | Усе правы захаваныя.
http://www.svaboda.org/content/article/27686271.html
 
 



21.04.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X