Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



У ЯКІМ КУСЦЕ СЯДЗЕЎ СНАЙПЕР?



У Чарнігаве прайшоў чарговы семінар чальцоў Свабоднага прафсаюза металістаў

 
Як стаць каралём інфармацыі ў Сеціве і як выкарыстаць  папулярнасць на карысць грамадскай дзейнасці?
Менавіта так у спрошчанам выглядзе можна сфармуляваць тэматыку чарговых заняткаў, якія правялі ў Чарнігаве добра вядомыя нам  трэнеры Віталій Копыш і Уладзімір Кавальчук з групай  актывістаў Свабоднага прафсаюзу металістаў. Новенькіх слухачоў было няшмат. Асноўная частка ўжо дэталёва вывучала на першым семінары прыёмы журналіскай працы, спрабавала свае сілы ў творчасці.. І на гэты раз Чарнігаў гасцінна прыняў чальцоў СПМ з Мінска, Магілёва, Віцебска, Гродна, Жлобіна, Барысава? Вілейкі.
 Віталій Копыш і Уладзімір Кавальчук  у пачатку заняткаў  правялі апытанне, хто як ставіцца да сацыяльных сетак, менавіта якія найбольш цікавыя, чаму,  якую канкрэтна  прыносяць карысць асабіста кожнаму?
 Большая частка аудыторыі, як высветлілася  карыстаецца Фэйсбукам і Вконтакте. Незлічонае мноства сакрэтаў хаваецца за гэтымі папулярнымі назвамі. Імі можна карыстацца злёгку, ад выпадку да выпадку, а можна спазнаць глыбіню магчымасцей і атрымаць вялікую карысць ад гэтага.
 
Выкладчыкі прапанавалі нямала  цікавай інфармацыі. Якую карысць і якія пагрозы хаваюць у сабе сацыяльныя сеткі?
Як стварыць таварыства ў сетках? Вызначэнне стратэгіі і будзённыя заданні.
Што выбраць: Фэйсбук альбо Вконтакте?  
Якія прыёмы працы ў сацыяльных сетках ужо безнадзейна састарэлі? І наадварот, якія SMM- прыёмы найбольш актуальныя?
Чым прывабіць чытачоў і каментатараў вашых матэрыялаў Як дабівацца перамог у інтэрнэт-дыскусіях?
Гэта далёка не ўсе пытанні, якія былі дэталёва і цікава разгледжаныя на семінары. І зноў слухачы атрымалі магчымасць заняцца творчасцю. Паколькі на парадку дня прафсаюзных арганізацый стаіць святкаванне Першамаю, то  сямі творчым групам было прапанавана падрыхтаваць шэраг розных публікацый аб гісторыі, значэнні, адносінах беларускіх улад да гэтага свята і аб стаўленні дэмакратаў да Дня салідарнасці.
 
Сцяпан Паўловіч, кіраўнік арганізацыі СПМ Мінскага аўтазавода, напрыклад, узгадаў адно са святкаванняў, якое прайшло ў надзвычайных умовах. Некалькі дзесяткаў мазаўцаў сабраліся за горадам на маёўку. Каб адпачыць і абмеркаваць надзённыя праблемы. З самага пачатку збораў за рабочымі пачалі сачыць невядомыя асобы ў штацкім адзенні. Не пакінулі іх увагай і на лясной паляне.  Кульмінацыяй застрашвання стала кружэнне верталёта над той палянай, дзе ладзілася маёўка. У навакольных кустах хаваліся ўсё тыя ж невядомыя. Паблісквалі шкельцы бінокляў. Нехта нават сумна пажартаваў, а мо там снайперы ў кустах сядзяць?
Настрой рабочых быў сапсаваны.
Даследчыкі гісторыі прапанавалі слухачам факты аб экзатычных святкаваннях Першамая. У адной з еўрапейскіх краін у гэты дзень шануюць кароў, прывязваюць да хвастоў каляровыя банты, з асалодай п’юць сырадой.
Беларускім уладам выгадна ператварыць Першамай спачатку  ў радаснае галёканне ад казённых мікрафонаў пра мір, працу, шчасце, а потым ва ўзмоцненае насычэнне півам і гарэлкай.
А наш галоўны дэвіз: “Салідарнасць!”



19.04.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X