Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



НЕ НА НАРЫ, А НА ПЕНСІЮ



ЧЫМ ШЫКОЎНЕЙ ВЫГЛЯДАЮЦЬ АПАРТАМЕНТЫ, ДЗЕ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА "ЗДЫМАЕ СТРУЖКУ" НА НАРАДАХ СА СВАІХ ХАЎРУСНІКАЎ "ЗДЫМАЕ СТРУЖКУ", ТЫМ ГОРШЫМ СТАНОВІЦЦА СТАН ЭКАНОМІКІ

 

1.    Чым шыкоўней выглядаюць апартаменты, куды Аляксандр Лукашэнка збірае сваіх хаўруснікаў, тым горшым становіцца стан эканомікі, якой усе яны кіруюць-рулююць. Мне падалося, што кожны раз нам дэманструюць новыя інтэр’еры. І яны ўсё менш нагадваюць сціплыя кабінеты, у іх  усё больш палацавага вычварэнства.
2.    Сістэма кіравання (калі яна існуе, тая сістэма) нагадвае гульню ў словы. Верхаводы імкнуцца не адставаць ад павеваў часу. У чым яно? Завучана новае слова – “матрыца”.
3.    Не так даўно віравала слова “холдынгі”. Мясцовыя эканамічныя лінгвісты спадзяваліся, што з дапамогай гэтага тэрміну прамысловасць вылезе з балота і ўздыбіцца. Холдынгі не апраўдалі даверу. Холдынг, які ўзначаліў Беларускі металургічны завод, напрыклад, у глыбокай фінансавай  яме. Холдынг “Аўтакампаненты” з заводам БАТЭ (не блытаць з футбольнай камандай!) у лідэрах, таксама па-за гульнёй, там больш страт, чым прыбыткаў. Шэраговыя работнікі гэтых утварэнняў упэўнены, што холдынгі сталі каменем на шыі.
Зараз чынавенства завучыла слова яшчэ “кластэр”…Ці трывалай будзе мода?
4.    Яшчэ крыху філалагічнага. Раней Аляксандр Лукашэнка пужаў сваіх прызначэнцаў “нарамі”, “камерай”. Учора ён прыгразіў начальнікам пенсіяй. У гэтых умовах бязладдзя, па-мойму, кожны з іх палічыць пенсію узнагародай, збавеннем.
5.    З вуснаў самага галоўнага ўпершыню прагучала слова “сметніца” (мусорка) ў дачыненні да ўраду. Вынікала, што гэта не ягонае вызначэнне, а бліжэйшых паплечнікаў з адміністрацыі і другіх органаў. Лукашэнку гэта зусім не спадабалася. Атрымліваецца, што ён сваімі прызначэннямі сфармаваў усяго толькі сметніцу?
І каб дзяржаўная служба некаторым партрэтным дзеячам  не здавалася бесперапынным выкачваннем мёду, былі названы іх прозвішчы: Косінец, Мясніковіч, Андрэйчанка… Маўляў, не адзін Кабякоў вінаваты. І як рэцэпт: будзем мяняць, не гледзячы на заслугі.
Якія ўжо там заслугі ў названых паноў, у згаданых структур народу невядома, як невядома ўвогуле карысць ад іх дзейнасці. Беларускі парламент – нераспрацаваная тэма для анекдотаў.
Тое, што кадры трэба перыядычна  мяняць, бясспрэчна. І Аляксандр Лукашэнка іх будзе тасаваць, карыстаючыся, аднак, усё той жа калодай.
І мяняючы ўсіх, ён не дапускае, каб нават некаму злёгку прымроілася, што пара мяняць і галоўнага мяняльшчыка.
 



19.04.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X