Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»



ПРЫБІРАЛЬНЯ ІМЯ АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА



 

ГРОШЫ АЛЬБО КАЙДАНКІ?

 
Вялікія і маленькія начальнікі мінскага аўтазавода ў трапятанні,яны чакаюць візіту Аляксандра Лукашэнкі на прадпрыемства. Як выказаўся старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу металістаў Сцяпан Паўловіч, чутка не пустая, бо на тэрыторыі сталі актыўна мяняць асфальт, які ўкладвалі ў мінулым годзе. Кіраўнікі прадпрыемства лічаць, што высокаму госцю не да твару хадзіць па леташняму асфальту.
Чаго можна чакаць ад прыезду? Сцяпан Паўловіч лічыць: альбо грошай, альбо кайданкоў для начальства.
Ветэран МАЗа Тамара ўзгадвае, што Лукашэнка наведваў іх завод адзін раз, калі быў яшчэ толькі дэпутатам Вярхоўнага Савета. Выступаючы перад рабочымі, ён даваў ім слова, што не імкнецца ў прэзідэнты. Падманваў, як паказаў час. Тамара таксама ўспамінае пра свае асбістыя ўражанні ад той сустрэчы. У той час Аляксандр Рыгоравіч не насіў бронекамізэлек і выглядаў лепш. Яшчэ яна звярнула тады ўвагу на памер рук, на вялізныя далоні. Народная прыкмета цвердзіць, што такім людзям удаецца добра грэбці пад сябе.
Рабочыя завода распавялі, як некалькі гадоў таму ўжо чакалі Аляксандра Лукашэнку на заводзе. Па заводу гойсалі вялікія групы таямнічых незнаёмцаў. Яны лазілі па дахах, заглядвалі ў самыя цёмныя куткі, нешта вымяралі, запісвалі, давалі ўказанні заводскім начальнікам…Ім тады надта не спадабалася прыбіральня ў цэху вялікі карпусных дэталяў. А раптам высокаму госцю прыспічыць? – пыталіся яны. Пытанне аб прыбіральні, пастаўленае рубам, вырашылі карэнным чынам. Кладоўку, дзе захоўваўся інструмент, выкінулі ў другое месца, а ў прасторным памяшканні абсталявалі прыбіральню. Мазаўцы яе называюць аб’ектам  імя Аляксандра Рыгоравіча. Шэптам, канешне, каб не выклікаць гнеў на сваю галаву.
У той раз, не гледзячы на маштабную падрыхтоўку, Лукашэнка на МАЗ не прыехаў. Мо і гэтым разам дарэмна мяняюць асфальт?


29.03.2016











spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X