Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


НЕ ЎРАД, А ГРЭШНАЯ КАМАНДА

БЛІЦ-ПАРТРЭТ УРАДА ПЭНДЗЛЯ ЛУКАШЭНКІ
Вечар здаваўся безнадзейна загубленым: я па рэкамендацыі добрага сябра ўключыў адзін з беларускіх тэлеканалаў, што раблю надзвычайна рэдка.
Але потым не пашкадаваў, хаця падобнае было ўжо шматкроць. Кіраўнік дзяржавы бэсціў сваіх падначаленых. Дакладна не ведаю, але нібыта дзея працягвалася гадзіны чатыры. Усяроўна як і прэс-канферэнцыі перад расійскімі негрэблівымі журналістамі. Але там ён безупынна, з натхненнем хваліцца поспехамі, а тут нешта вымусіла рабіць усё наадварот.
  1. Выснова першая. У складзе ўрада няма ніводнага дзяржаўнага прыстойнага мудрага мужа. Па версіі самога ж Лукашэнкі. Увогуле ў падначаленых ён бачыць мужыкоў (не мужоў), якіх хоча прымусіць шавяліцца (а не думаць).
Прэм’ер выглядае лянівым і апатычным. Лукашэнка павінен замест яго ездзіць па заводах, наводзіць парадак. Мясніковіч не хоча нават умешвацца ў звады, якія разводзіць з міністрамі ягоны першы намеснік Сямашка.
Сямашка, дарэчы, па версіі зноў-такі Лукашэнкі, хам, грубіян, любіць ляскаць кулаком па стале. Канфліктуе з міністрамі, не на карысць справе.
Віцэ-прэм’ера Калініна кіраўнік дзяржавы не бачыць, і ён не апраўдаў ягоных спадзяванняў. З-за трыбуны калінін паспрабаваў з крыўдай апраўдацца: там жа ёсць людзі, якія павінны адказваць. І атрымаў адказ: а ты тады для чаго?!
Віцэ-прэм’еру  Пракаповічу дадзена цікавая характарыстыка: вы ж ведаеце, як ён любіць лічыць грошы, трыльёг  туды, трыльён сюды. Ахвота ведацць, “куды” усё-ткі трыльён, ідзе тое “сюды”… Трыльёны ж, а не дзесяцірублёвыя паперкі.
Віцэ-прэм’ер  Тозік зашмат мітусіцца, красуецца ў прэсе, робіць заявы, ад якіх узбуджаецца народ. А варта было б займацца арганізацыяй у медыцыне, спорце і другіх галінах.
Нічога станоўчагане было сказана і пра другіх членаў урада.
  1. Славутага парадку, пра неабходнасць навядзення  якога  мы чуем штодзень, няма. У будаўніцтве гаспадарыць мафія. У сферы энергетыкі творыцца нешта страшнае. І тарыфы для нас выводзяць ад балды.  Павышаюць, каб пакрыць уласную безгаспадарчасць.
Славуты парадак у вёсцы выглядае так: колькасць стратных гаспадарак павялічыўся за год больш чым на 30 адсоткаў, а страты – у 11 разоў!
Інвестыцыі ідуць слаба, вельмі слаба. За 2012 год іх паменела ў параўнанні з 2011 годам на 65 адсоткаў. Прычым, іх характар не вытворчы, не тэхналагічны, арыентуецца на гандаль і забаўляльны бізнес, што асабліва адчуваецца ў Мінску.
Спадзяванні на сувязі з замежнымі краінамі  марныя. Ваяж Лукашэнкі са світай у Лацінскую Амерыку падаваўся ят трыумфальны. Было аб’яўлена, што з’явяцца 15 новых рынкаў. Па-першае, тым часам  зніклі 11 ранейшых. А прыбаўка ад новых – на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці. Скарачаецца выпуск зернявых камбайнаў, падшыпнікаў,  металакорду, тралейбусаў, стальнога дроту.
  1. Падкрэсліваўся тэзіс, што ў краіне няма недатыкальных. Што любы атрымлівае тое, што заслужыў.  Гэта, мякка кажучы, няпраўда, бо недатыкальныя ў нашай краіне ёсць. І першы з іх – Аляксандр Лукашэнка. Ён па-ранейшаму застаецца па-за крытыкай. Нават і думкі ні ў кога з чыноўнікаў не ўзнікае, каб устаць і ў той жа, зразумелай для яго манеры, выказаць шэраг істотных прэтэнзій. Хаця б спорце, якім Лукашэнка займаееца больш за ўсё. У сельскай гаспадарцы і ў другіх сферах. Тады была б і карысць. А так ужо шмат гадоў мы чуем адно і тое ж: дзе хібы – там вінен урад, дзе перамогі, там – герой Лукашэнка.

 

от 02.03.2013





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X