Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Праблемы заводаў - у бок! Даеш спорт!

 
 
Спорт у Беларусі імкліва набывае нейкую гратэскавую, калі не сказаць, вычварэнскую форму. Ствараецца ўражанне, што кіраўнік дзяржавы толькі ім і займаецца, толькі ім шчыра і цікавіцца.
Не ўціхаюць стогны наконт згубленай алімпійскай медалі ў фрыстайле і загубленага лёсу фрыстайліста. Аляксандр Лукашэнка ў пары з прэзідэнтам Азербайджана, таксама вялікім дэмакратам, падняць, выкарыстоўваючы любімы прасавецкімі ўладарамі, жаргон, вялікі шухер у свеце спорту, даць моцнага прачухонцу ўсім гэтым бюракратам бахам. І нешта кардынальна памяняць.
Калі б так шумна Аляксандр Рыгоравіч рэагаваў хаця б на кожны соты загублены лёс у роднай краіне, то можна было б зразумець ягонае шчыраванне. Знаўцы таго ж фрыстайлу даволі спакойна ўспрымаюць вынікі алімпійскага турніру ў Паўднёвай Карэі і не бачаць анічога апакапаліптычнага ў згубленай Беларуссю нібыта залатой медалі.
Што ўвогуле б памянялася, калі б яна была? Мы б усяроўна ні на адзін метр не наблізіліся да Нарвегіі. І да яе багаццяў, і да яе стаўлення да спартовых спаборніцтваў (аніякіх стратных гульняў, аніякага хабару і подкупаў міжнародным спартовым бюракратам).
 Ну, а вынікі Нарвегіі – на табло Пхёнчанга!
Мы ж маем адразу пасля Алімпіяды грандыёзны спартовы цырк, з непасрэдным удзелам сям’і Лукашэнка. Трэба было бачыць, як тармозяць спарцмэны(!) ход, каб барані божа не абагнаць галоўнага лыжніка! Няцяжка ўявіць, колькі чалавек прыдумвала гаргару для стральбы  персанальна для Аляксандра Рыгоравіча, у сувязі з ягоным каленам! Дарэчы, ці запантэнавана яна?
У гэтай куламесі і “мазільная” стральба чэмпіёнаў, абы не настраляць больш, чым Аляксандр Рыгоравіч! І супердарагая вінтоўка для любімага сына!
А колькі было хваляванняў у раённых школах, якім было загадана пасылаць тых, хто умее слізгаць на лыжах, але не самых (чамусьці) спрытных.
А потым Лукашэнка бедаваў, што мала людзей пабачылі біятлонныя жарсці з ягоным асабістым удзелам. Стараліся, ды не змаглі прымусова звезці сотні тысяч людзей. Таварышы кепска разумеюць сутнасць спорту ў Беларусі.
Бачыць хібы ў спорце толькі з-за слабай дісцыпліны – арыгінальная, трэба сказаць, трактоўка. Там жа ўсе выцягваюцца ў фрунт пры адным згадванні высокага імя!
Кіраўніца адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава папулярна тлумачыла, чаму трэнерам не трэба скардзіцца на заробкі.
Ды і міністрамі ўжо былі і генерал-танкіст, і генерал-пажарны. Ніякая другая галіна гаспадаркі не мела такога гонару.
Аналітыкі падлічылі, што з пачатку года Аляксандр Лукашэнка часцей за ўсё займаўся спартовымі праблемамі. А калі ўлічыць, што ён бліжэй к поўначы (з ягоных жа слоў) прабягае ў дадатак да ўсіх заняткаў па 7-8-15 км, то застаецца толькі пляскаць у ладкі. І гэта з траўмаваным каленам,што было б калі б медыкі тую траўму вылечылі?1
Мікалай Зяневіч

 

от 07.03.2018





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X