Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Пётр Машэраў: чаму не адзнчаем стагоддзе?

Мы становімся сведкамі і стваральнікамі міфа (міта) пра народную любоў да Пятра Міронавіча Машэрава. Усплёск інфармацыі лагічна ўзняўся ў сувязі з ягоным стогадовым юбілеем. Аб любові ад імя якога народа можна гаварыць? Ад беларускага, якога настойліва абгаблёўвалі да савецкага? Гістарычная трагедыя, якая нікім не аспрэчваецца..
Безумоўна была і ёсць павага, якая ўзнікала ў Беларусі да любога начальніка такога ранга, калі ён паводзіў сябе па-чалавечы. Аўтакатастрофа на шашы - ёмкая нагода для лепкі жыція святога.
Да гэтай пары ходзіць версія аб наўмысным забойстве. Як і наадварот, і ніводзін бок не пераканаў процілеглы ў памылковасці адной з дзвюх версій.
Чаргінец, міліцыянер і пісьменнік, не так даўно выпусціў у прэсу вычварэнскія падрабязнасці аб ягонай вялікай ролі ў расследванні аварыі, за што яго высмяялі спецыялісты, па-мойму, на старонках "КП".
Але немагчыма адхіліць расповяд афіцэра міліцыі Алега Слесарэнкі, які часта суправаджаў першага сакратара ў паездках на спецаўтамабілі ДАІ. У той трагічны дзень ён таксама ехаў спераду міні-картэжу. Менавіта ён адвозіў смяротна раненага Пятра Міронавіча ў найбліжэйшы раённы шпіталь. Мы добра знаёмыя з Алегам, і я сам чуў ад Алега сцвярджэнне, што здарыўся фантастычна дзікі збег абставін. Ролю самога Слесарэнкі, узятага адразу пад варту, правярала спецыяльнае следства. Ягонай віны не знайшлі.
Гаварыць пра нейкія падрабязнасці аб партызанскім мінулым, аб працы ў Маладзечанскім абкаме камсамола, чутыя ад гісторыкаў, у юбілей недарэчна.
Мне таксама даводзілася сустракацца з Машэравым у раёне ЦК КПБ. Ягоны адзіны ахоўнік, па-мойму, палкоўнік Сазонкін, ішоў у метрах дзесяці ззаду. Не буду маніць, Пётр Міронавіч са мной не вітаўся.
На тле цяперашняй вакх'аналіі выезду першай асобы ў свет гэта выглядае неверагодным. Думаю, што сярэднеазіяцкія партыйныя бонзы і ў савецкія часы паводзілі сябе інакш, чым Машэраў..
Генадзь Мікалаевіч Бураўнік неаднойчы пераканана хваліў Пятра Міронавіча. Як і многія другія творчыя людзі. Не ўпэўнены, што нехта так будзе гаварыць у адпаведных умовах пра іншых кіраўнікой Беларусі. За Машэравым мільгануў шэраг шэра-цьмяных-мурластых-гарластых...
Што гаварыць пра моцную ўсенародную любоў, калі перанос праспекта Машэрава выклікаў кволыя пратэсты. Сведчанне яго - здымкі з футболкі, якая не памятаю якім чынам трапіла ў мае рукі засталася сувенірам.
Гаварыць, што ў выбарах магла перамагчы дачка Машэрава, таксама магчыма толькі з вялікай дозай фальшывага аптымізму. Памятаю адзін з яе крокаў - выпуск правакацыйнай "Новай народнай газеты" ў супрацьвагу сапраўды ў той час любімай "Народнай газеце". Паказальна!
Не чуў, каб у дні стагоддзя нейкая сіла арганізавала нешта ў гонар свайго куміра. Такая вось любоў...

Здымак Николай Галко
Здымак Николай Галко
 
УпадабацьПаказаць больш рэакцый
КаПё

 

от 14.02.2018





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X