Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Якубовічу і Давыдзьку - просьба вызваліць крэслы!

Якія тут каментары?! Час не спыніць. І самыя вечныя сыходзяць. Але падаецца мне, што адстаўка такога монстра, як Павел Якубовіч – знак. Знак таго, што пачынаецца актыўная фаза самаруйнавання той сферы, якую рэжым лічыць ідэалагічнай, а цяпер з-за інфармацыйных войнаў – і франтавой. 
1.Цалкам згодны з вызначэннем Аляксандра Фядуты, калі ён называе Генадзя Давыдзьку “пустым месцам”. З гэтым пагодзяцца ўсе, хто меў жаданне і цярпенне дагледзець поўнасцю хоць адзін выпуск тэлевізійнага “Клуба рэдактараў”. Ягоныя меркаванні пра эканамічныя з’явы, падзеі, рэаліі маглі ўдзельнічаць у конкурсах выказванняў, блізкіх да ідыятызму.
“Белая Русь” – самае тое месца для такіх кадраў. І “Белая Русь” – нішто, і кіраўнік – ніхто. Ніхто ў нічым – гэта супер-стан. Іншая справа, што грошы з казны прадзьмухаюць на бурбалкі.
2. Павел Якубовіч паводле таго ж Фядуты – ліберал. Ага, Ліберал Лібералавіч Свабода. 
Але ці можа чалавек, які на кароткім ланцужку служыў больш 20 гадоў дыктатару, быць лібералам? Вялікі сумнеў. 
Натуральная цяга да свабоды ў высокім сэнсе несумяшчальная з маной. Як несумяшчальная і з галоўным жыццёвым дэвізам “Камфорт ва ўсім! Машына, грошы, кумпаніі!”
У інтэрвію рускамоўнай ізраільскай газеце Павел Якубовіч, што адразу пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах яму была прапанавана пасада міністра, але з-за сціпласці ён адмовіўся, і згадзіўся дзеля вопыту стаць пакуль першым намеснікам рэдактара “СБ”.
У тым жа інтэрвію Павел сцвярджаў, што пры з’яўленні на вуліцы яго акружаў натоўп з тысяч прыхільнікаў. Астапа несла….
Вы заўважылі, што наклад “Советской Белоруссіі” і ў 2018 годзе прыліп да адзнакі ў 400 тыся асобнікаў. Некалі Лукашэнка ставіў больш высокі паказчык – у 500 тысяч. Паспрабавалі – першай не вытрываў Белсаюздрук, склады забівалі нерэалізаванымі пачкамі газеты. Рэдакцыя кінула ідэю: а няхай на заўтра ўчарашнюю газету забіраюць у шпіталі і другія падобныя ўстановы. Умаліліся галоўныя дактары, у нас няма чым хворых перавоіць, а вы нам такую нагрузку падсоўваеце!
Наклад знізілі да 400 тысяч. Паспрабуйце даведацца, які ж наклад у сапраўднасці? Вам кіўнуць пальцам гэта камерцыйныя таямніцы! А якія тут могуць быць сакрэты, калі лічба павінна рукавацца ў кожным нумары?!
Адзін дасведчаны чалавек выявіў, што наклад “СБ” можа складаць не больш 270 тысяч. 
Не ведаю, як у 2018 годзе, а раней работнікі паштовай сістэмы абавязвалі падпісваць “СБ”. У сям’і два чалавекі? Выпісвайце два экземпляры – адзін аддавайце суседу.
Інтэрвію, якое аператыўна падрыхтавала Ганна Соусь для радыё “Свабода”, не набліжае нас да праўды, яно нас аддаляе ад яе. Прачытаеш ягоныя тлумачэнні і хочацца заплакаць ад шчасця, з якімі людзьмі пашчасціла нам жыць у адной краіне!!!
Але вы можаце ўявіць сабе адваротную сітуацыю, у якой Павел запрасіў бы трапіўшага ў нейкі пераплёт апазіцыянера для спагадлівага, дэталёвага, без выкрэсліванняў інтэрвію? Я не ўяўляю!
Ні Якубовіч, ні Давыдзька не саромеюцца ні кроплі за падрыхтоўку і друк цэлых серый паклёпніцкіх матэрыялаў. Гэта для іх было нормай.
Цяжка развітвацца з абжытымі кабінетамі і дабротамі. Многія паплечнікі перастануць вітацца. Дом прэсы дык гудзеў у аўторак ад шчасця!. Што з іх возьмеш? Яны маўкліва зносілі ўсе крыўды, а цяпер крыху пашумелі. Кажуць, што к вечару быў дастаўлены новы бос холдынгу. Сын беларускага пісьменніка, выпускнік беларускага аддзялення філфака БДУ, настаўнік беларускай мовы ў сталічнай гімназіі, ад якога апошнім часам ніхто не чуў беларускага слова.

 

от 07.02.2018





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X