Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


МОЙ СЯБРА З МТЗ АЛЕГ ГЛАЗКОЎ

Учора быў дзень народзінаў у майго даўняга сябра Алега Глазкова. Лёс звёў нас у Мінскім аўтамеханічным тэхнікуме (цяпер гэта каледж), у групе 192 АТ, у далёкім 1962 годзе. Мы прыехалі ў Мінск з Чэрвеня, я з вёскі, ён - з райцэнтра, з дзіцячага дома.
- Ты з Чэрвеня? - спытаў Алег мяне пры першай сустрэчы. - Нешта я там такіх не бачыў!
Мы маглі, канешне, бачыць адзін аднаго і раней. Алег Глазкоў у Чэрвені быў зоркай. Лыжнік, футбаліст. Я мог таксама лічыцца спарцменам. Нас вывозілі ў кузаве грузавіка на першынство раёна па лыжах таксама. Праўда, нашы лыжы былі больш падобныя на сапсаваныя дошкі з рванымі матузкамі. І мы на іх гераічна пераадольвалі дыстанцыі ў пяць кіламетраў, не разлічваючы на п'едэстал. Мы маглі бачыцца, але заўважыць і запомніць мяне ён не мог.
Выпадковасцю было і тое, што мы трапілі ў адзін інтэрнацкі пакой. Напачатку былі непаразуменні, з-за розных поглядаў на мыццё падлогі. Алега да гэтай побытавай неабходнасці ў дзіцячым доме прывучылі лепш. Але да сварак не даходзіла. Мы паступова здружыліся так, што ўсе наступныя чатыры гады і чатыры месяцы пражылі ў адным пакоі.
Аднойчы яго запрасілі ў Чэрвень на юбілей школы нумар 1. І мы паехалі разам. Я да гэтай школы аніякага дачынення не меў, проста было цікава пабываць у родным райцэнтры. Быў цікавы вечар, завяршыўся ён сярод ночы. Трэба было недзе заначаваць, аб чым мы не думалі.
- А што там думаць? Ідзём к сваім!- - Алег павёў нас у дзіцячы дом. 
Мо я не памятаю, але там не трэба было грукаць у дзверы, угаворваць ахоўніка. Мы адразу апынуліся ў вялікай спальні. Алег катурхнуў аднаго, другога пад бок, адным-двума словамі тлумачыў, што нам трэба легчы. Хлопцы пазнавалі Алега, імгненна перакідваліся на другі ложак. Па спальні пайшла паўсонная пагалоска: "Алег Глазкоў прыехаў". 
Незвычайная гасціннасць, так не ў кожнай сям'і браты сустракаюцца. 
Раніцай мы падняліся з усімі, і ўжо Алег апынуўся ў клубку хлапцоў. Відаць, было, што яго ў тым дзіцячым доме любілі.
Хутка зайшлі цётачкі-выхавацельніцы, і яны таксама радасна віталі госця. Як роднага. Я моўчкі стаяў збоку.
- А гэта хто? - раптам убачыла і мяне цётачка.
Алегу было няёмка гаварыць, што я тут чужы, і ён зманіў.
- Наш, таксама наш.
- Нешта ж я такога не памятаю.- не паверыла цётачка.
- Наш! - цвердзіў Алег. Яго маленькім адсюль у другі дом забралі.
Алег і ў тэхнікуме быў зоркай спорту. Толькі яму знаходзілі лыжы "Эстонія", толькі ў яго быў фартовы лыжны камбінезон. Бо ён і бегаў на тых лыжах хутчэй усіх не толькт ў тэхнікуме. Займаўся ён і футболам у "Дынама", у вядомага футбаліста і трэнера Абрамовіча.
Прафесіяналам у спорце Алег не стаў. Даволі ўдала склалася кар'ера на МТЗ, займаў значную пасаду 
Учора мы гаварылі па тэлефоне, хваліліся, хто з нас колькі кіламетраў накручвае пешкі. Алег па-ранейшаму ў чэмпіёнах.

 

от 03.02.2018





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи >>



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2016


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X