Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


КАСТРА І КАСТРАЦЫЯ ЗДАРОВАГА СЭНСУ

Тэма ўзвышэння чарговага ідала з племя так званых моцных свету гэтага пагражае быць вечнай. Смерць Кастра і кастрацыя здаровага сэнсу... Вы чулі калі-небудзь ад найбліжэйшага паплечніка Віктара Шэймана хоць адно беларускае слова? А вось па-гішпанскі ў Гаване ён шпарыў, здавалася, і ўсю прамову заіспаніць.
Біцца ілбом у трыбуну са словамі вернасці ідэалам камандантэ можна было і ў Мінску, пры нашай беднасці. 
Афіцыйны Мінск любіць ушчымлівацца ў шэрагі волатаў планеты. І мы не горш, чым другія!
Замест гэтых рытуальных дрыганняў можна было б зрабіць нешта і не такое маштабнае, але больш патрэбнае. 
Ёсць нямала добраахвотных агітатараў, якія любяць задаваць пытанні, кшталту, а вы бачылі колькі на вуліцах беларускіх гарадоў шыкоўных аўто? а вы ведаеце, што ў рэстарацыі сталіцы вечарам не ўбіцца? Сэнс пытанняў у доказах, наколькі лепш мы сталі жыць.
Хто яго ведае, колькі мінчукоў наведваюць рэстарацыі? Мо адна тысячная частка альбо яшчэ менш. Бо я ведаю, якая колькасць людзей абыходзіць іх бокам...
Але сутнасць пытання ў іншым. Там - глабальная нібыта палітыка, тут - наша звычайнае жыццё.Бацькі шукаюць паратунак дачушцы. Мясцовая медыцына атрэсла рукі, яна не мае сілы. Германскія медыкі гатовы дапамагаць, але там без грошай гасціннасці не дачакаешся, патрэбны, па-мойму, 207 тысяч еўра. Грамада пакуль што сабрала 20 тысяч. Заклікі, перапосты, спадзяванні, хутчэй за ўсё, будуць марнымі.
Чаму дзяржаўная медыцына не мае ратавальнага фонду, калі ідзе балансаванне паміж жыццём і смерцю? 
Чаму падаткамі абкладваецца ўсё і ўсе, а на выручку таго, хто трапіў у гора, трэба зноў скідвацца?
Спадзеў на дабрачыннасць? Ва ўсіх, хто гандлюе зброяй, нафтай, мазутам і другімі таварамі, вельмі кепска са слухам, зрокам і спачуваннем, у першую чаргу. Заказаць самалёт у Турцыю, сабраць сотню аматараў гульнуць і адкінуцца ў Турцыю, - гэта лёгка, нашмат лягчэй, чым перажыць чужую бяду, як сваю.

 

от 05.12.2016





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X