Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


ЗАРОБКУ БОЛЬШ ЧЫМ 3 МІЛЬЁНЫ НЕ БАЧЫЛА

 
У бедных адбіраюць усё, нават назвы. Улюбёны транспарт тых, хто небагаты на грошы, афіцыйна ўпарта называюць "регіональным электропоездом эконом-класа". Там, дзе абыходзіліся адным ёмкім словам - электрычка, стала аж чатыры. Дарэчы, у мяне раней узнікала памкненне выпускаць газету "Электрычка".
У пятніцу к вечару ўсе вагоны на ўсіх накірунках запоўнены да драбніц, да тамбураў. Жанчына з некалькімі клункамі, складвае іх на падлогу ў кутку вагона, і паволі садзіцца на іх.
Пытаюся, нічога там не трэсне? Замест таго, каб саступіць сваё месца. Крыху пазней, калі да мяне дайшоў такі варыянт, яна рашуча адмовілася. Я яшчэ маладая, а ў вас барада белая...
Магчыма, ёй давялося доўга маўчаць, бо ехала аж з Магілёва праз Мінск да Стоўбцаў, а там у вёску, трэба нешта некаму перадаць -- і далей на Нясвіж...Карацей, адказ на маё пытанне быў пачаткам бясконцага аповяду.
Некалькі цікавых фрагментаў.
1. У Магілёве, дзе яна, харчавік па адукацыі, перавучваецца на газавіка, усе бядуюць, калі ж гораду будзе прысвоена званне "горада-героя". На пытанне, а навошта ім гэта, адказу не было. 
2. Беларускую чыгунку, куды яна пасля курсаў, збіраецца ісці працаваць, з-за недахопу грошай, хутка выкупіць жонка Лужкова.
3. Долары, якімі карыстаюцца людзі ў Беларусі, несапраўдныя, іх надрукавалі спецыяльна для туземцаў, кшталту нас, і ў самім Штатах ніводную купюру не прымуць.
4. ЗША хутка знікне з мапы, туды зараз не едзе ніводзін рускі багацей. Пытаюся, адкуль у яе звесткі пра долары і ЗША: Кажа, палітыку на курсах "толкают".
5. ПРа беларускіх кіраўнікоў кажа коратка: "сволачы". Калі ў іх згарэла хата, то на просьбы ад дапамозе тагачасны кіраўнік Міншчыны Батура адказаў: "Хата ваша - і праблемы вашы!".
У дадатак, па яе выразу, гэтыя "сволачы" звялі ўсіх свіней у рэгіёне, хаця можна было абыйсціся мякчэй, больш пісьменна. Зараз людзі ў наваколлі пакутуюць, няма дзе зарабіць капейку і няма дзе набываць нармалёвыя харчы. Людзі ў вёсках ператвараюцца ў пустадомкаў, п'янтосаў.
6. Яна нідзе не сустракала людзей з большымі заробкамі, чым тры мільёны старымі ў месяц. Начальнікі перад ёю сваіх гаманцоў не выварочвалі, пра іхнія заробкі яна толькі здагадваецца..
7. Чаму не працуе харчавіком, Усё добрага, што было ў раёне з перапрацоўкі малака, варкі шакаладу, знішчылі. Хаця ад той работы яна мела шчасце, грошы невялікія, але шчасце ад таго, што яе рукамі зроблена смачнае, карыснае, Кажа, употай забягала да машын перад загрузкай, глядзела на прыгожыя этыкеткі - і ўсміхалася.
7 Самы лепшы шакалад - каньячны. Бо яшчэ хімікі не прыдумалі замену яму, і ў шакалад вымушаны дадаваць натуральны. Калі ён кепскі, то лёгка пазнаць: на паверхні пліткі будуць мокрыя плямы. Рэкамендуе купляць белы шакалад (карысць не ў самім какао, а ў ягоным алею).
Яна гатова была многа яшчэ распавядаць, але ў дынаміку вагона назвалі мой прыпынак. Спытаў перад развітаннем: а гораду Нясвіжу патрэбна званне горада-героя? Начорта, - крутанула адмоўна галавой. Нясвіж - гэта Нясвіж, харошы і любімы без звання.

 

от 05.11.2016





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X