Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


МОЛАДЗЬ, ТПРУ! ЯРМОШЫНА ВАС ТАМ І БАЧЫЦЬ НЕ ХОЧА.

 
Прыкметы палітычнага злачынства: ва ўсіх афіцыйных выданнях, эфірных і друкаваных, адчынены вароты для Лідзіі Ярмошынай. Я наўмысна не называю яе пасады, бо лічыць, што ў нас маецца Цэнтральная камісія па правядзенню выбараў і рэферэндумаў, было б верхам лёгкадумства. Гэта, хутчэй, сервісная кантора па афармленню асобных, асабліва важных жаданняў.
Адхілюся ў бок на пару метраў. Не так даўно ўлады ўзнагародзілі сацыялагічнага прафесара з БДУ, па-мойму, медаллю. Ведаеце, чым ён ганарыцца? Тым, што вынікі праводзімых ім апытанняў практычна да лічб за коскамі супадалі  потым з афіцыйнымі вынікамі. Гэта ж які нюх!
Чынавенства ў так званай ЦВК мае нюх не горшы, чым прафесарскі.
І з чым жа выходзіць у эфір сумна вядомая пані? І ў чым прыкметы палітычнага крыміналу? Кандыдатам у дэпутаты, альбо, дакладней, манекенам, і тым не менш, фігурам грамадскай дзеі будуць адведзены мізэрныя хвіліны, не ў самы лепшы час. Яго будуць вызначаць па жэрабю, замяраць з секундамерамі,  прыслухоўвацца і прынюхвацца да кожнага слова, выкрэсліваць любую вольнасць. А тут на сподачку – усё лепшае!
Аб чым ідзе гаворка? Пані пярэстым шлагбаумам раскідвае ўшыркі рукі: моладзі няма чаго пнуцца ў дэпутаты! Яны ж толькі і ўмеюць, што чытаць і пісаць!
Імкненне  моладзі ў дэпутаты названа недальнабачным і палітычна шкодным. Во як!
А тое, што ў так званым парламенце няма ніводнага рабочага, гэта не шкодна палітычна?
Але хто ёй будзе задаваць такія пытанні…
Пасыпаўся з дзіравага меху боб з гарохам.
 Для цяперашніх дэпутатаў, будзем шчырымі, не вельмі і патрэбна ўменне пісаць. Законы пішуцца ў другіх месцах, паспявай толькі на кнопку ціснуць. Ды і чытаць тыя праекты не абавязкова, вы чулі калі-небудзь істотныя заўвагі, пярэчанні,  катэгарычнае непрыйманне іх? Вы бачылі разумныя артыкулы, ашаламляльныя ідэі? Мне не даводзілася.
Узрост і адсутнасць вопыту у маладых дэпутатаў? Ну, у нас увогуле і малалеткі могуць прадстаўляць краіну ў сусветных арганізацыях, не тое што ў мясцовай палаце. Не туды гне пані з ЦВК.
Яна нібыта з глузду з’ехала, убачыўшы прыроду фармавання апазіцыі ў патуранні амбіцыям маладых палітыкаў. Вунь трапілі такія ў Вярхоўны Савет 12 склікання, і потым не захацелі вяртацца на ранейшую працу ў школу, на завод, у рэдакцыю. У апазіцыю паперліся. Адсюль і бяда!
Няўжо цяжка ўцяміць, наколькі больш чэсна пайсці ў апазіцыю, каб дамагацца праўды, чым не вярнуцца ў свой Бабруйск, асесці на ўсё жыццё ў казённым кабінеце, рабіць выгляд шчыравання для шчасця народнага і бясконца вучыць яшчэ цёмны народ, які не вельмі разумее, у чым яго шчасце?!
Мікалай ГАЛКО


 

от 11.04.2016





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2019


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X