Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Уладзімір САШЧАНКА: «Мы не робаты з мігаючымі вачыма»

 

 


 

340
Уладзімір Сашчанка
Уладзімір Сашчанка

Такіх спецыялістаў, як 59-гадовы Уладзімір Сашчанка, на ААТ “Гомсельмаш” не так і шмат. Ён наладчык станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем, спецыяліст вышэйшай кваліфікацыі. На заводзе Уладзімір ужо чацвёртае дзесяцігоддзе – пасля заканчэння інстытута прыборабудавання атрымаў размеркаванне на “Гомсельмаш” ды так тут і застаўся. Адлучаўся з прадпрыемства толькі на два гады для навучання моладзі машынабудаўнічым прафесіям.

– Летась Аляксандр Лукашэнка, даючы згоду на прызначэнне гендырэктарам вашага акцыянернага таварыства Аляксандра Новікава, казаў, што ў аб’яднанні “праблем вышэй даху”. А нядаўна, будучы на прадпрыемстве, ён ужо хваліў дырэктара: малайчына! Была і афіцыйная падзяка калектыву. Скажыце, калі ласка, рабочыя адчуваюць, што праблемы, якіх было “вышэй даху”, вырашаны?

– І сёння праблем хапае – фінансавых, тэхнічных. Многія, і я асабіста, памятаюць мінулагодні ліст нашага дырэктара да кіраўніцтва дзяржавы наконт рэструктурызацыі даўгоў, якія цяжкім грузам вісяць на аб’яднанні, не дазваляюць працаваць рэнтабельна. Не прыгадваю, каб была інфармацыя, што пытанне вырашылася. Што мы маем цяпер? У аб’яднання 1,2 мільярда рублёў крэдытаў і пазык. За год гэтая сума вырасла на 274 мільёны. Лічбы гэтыя з адкрытых крыніц.

Даўгі, наколькі я ведаю, пачалі назапашвацца яшчэ ў бытнасць дырэктарам Валерыя Жмайліка. У 2015 годзе, незадоўга да чарговых прэзідэнцкіх выбараў, калі ўжо аб’яднаннем кіраваў Аляксандр Камко, быў указ наконт стабілізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці нашага холдынга і Мінскага трактарнага завода – двух найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Дапамога “Гомсельмашу” тады склала 425 мільёнаў долараў і пайшла праз эмісію дзяржаўных аблігацый. Аднак ужо праз паўгода ці крыху больш холдынг зноў апынуўся ў складаным фінансавым становішчы. А здарылася наступнае. Атрымаўшы ад дзяржавы выгадную пазыку, наша прадпрыемства стала прадаваць тэхніку ў Расію ў растэрміноўку і па заніжаных цэнах. Казалі, што ў 2016 годзе такім чынам паставілі 1650 камбайнаў. Заваёўвалі расійскі рынак, мяркуючы, што там не змогуць падняць сваё сельскагаспадарчае машынабудаванне. Але ж гублялі пры гэтым вялікія грошы. На метал ды іншыя расійскія матэрыялы нам ніхто кошты не зніжаў. Дадаліся яшчэ інфляцыя, выплаты па крэдытах, дэбіторская запазычанасць, а апошнім часам яшчэ і пандэмія каранавіруса. Усё гэта, як я разумею, і абцяжарыла фінансавы стан аб’яднання.

– Гэта неяк адбілася на дабрабыце сяльмашаўцаў?

– Канечне, і працягвае ўплываць не лепшым чынам. У сярэдзіне лістапада я атрымаў заробак за папярэдні месяц. Сталі з калегамі параўноўваць з заробкамі, якія мелі ў 2017–2018 гадах. Атрымліваецца такая арыфметыка: калі тады мы мелі месячны заробак у эквіваленце прыкладна 600 долараў, то цяпер – 470–480. У рублях асабіста ў мяне зараз выходзіць “чыстымі” 1100, і гэта пры тым, што я маю самы высокі разрад – восьмы. Я не лью слёзы, але факт застаецца фактам. Мне з маім даходам неяк яшчэ можна ўтрымліваць сям’ю, дарэчы, дзеці ў мяне дарослыя, жывуць, як кажуць, ужо на сваім хлебе. Але ж маладыя спецыялісты ў іншай сітуацыі: у якіх і зарплата меншая, і клопатаў больш. Жыллё сваё ім цяпер прыдбаць праблематычна: льготных крэдытаў практычна няма, а браць грошы пад высокі працэнт не выпадае, бо патрапіш дакладна так, як і прадпрыемства, у глыбокую даўгавую яму.

– Сцвярджаецца, што ваша акцыянернае таварыства як быццам выйшла “на траекторыю росту” і крэдытныя грошы нібыта “ў пясок” не сышлі. Падзяляеце такую ацэнку?

– Начальству ж трэба нешта гаварыць – не будуць жа яны казаць, што скаціліся ўніз. Магчыма, нейкія зрухі ёсць у параўнанні з папярэднім правальным годам. Экспарт павялічыўся. Сёлета збіраемся рэалізаваць у Расію не менш за 900 камбайнаў. Афрыканскі кантынент стаў нібыта цікавіцца нашай тэхнікай, прынамсі, ужо паставілі ў Зімбабве пару дзясяткаў камбайнаў “Палессе”, і яшчэ нібыта будуць купляць.

Калі я толькі прыйшоў на “Гомсельмаш” у 1980-х гадах, мы за суткі выпускалі 78 камбайнаў плюс прычэпы і ўсё такое. Цяпер за суткі збіраем толькі 8–10 машын, за месяц – у лепшым выпадку 200 ці крыху больш. Ды і колькасць рабочых істотна зменшылася: з 30 тысяч да васьмі, калі не лічыць вытворчасці ў Лідзе і Сасновым Бары пад Светлагорскам.

Зразумела, тэхніка ў нас цяпер больш складаная, энергаёмістая. Канструктары нават стварылі камбайн, які будзе працаваць на сціснутым прыродным газе. Распрацаваны і малагабарытны камбайн для фермераў. Але ж патрэбны і аб’ёмы выпуску. Спецыялісты прагназуюць: “Гомсельмаш” будзе пачуваць сябе больш-менш стабільна ў фінансавым плане, калі стане вырабляць 1300 камбайнаў на экспарт і прыкладна столькі ж – на ўнутраны рынак. Ну і яшчэ сотню-другую машынакамплектаў для кааперацыі з расійскімі і казахстанскімі вытворцамі. Цудоўна, спрагназавалі! А мне, рабочаму, чаму радавацца? Што ў такім разе будуць мець рабочыя прадпрыемства? Шкада, што гэта заадно не прагназуецца, ці мы проста не ведаем. А дарма, бо гэта было б сур’ёзным матывацыйным стымулам менавіта для рабочага чалавека. Абяцанні дзесяцігадовай даўніны “па пяцьсот”, якія перыядычна паўтараліся, нікога ўжо не стымулююць. Гэта ўжо ўспрымаецца як жар-птушка: за хвост аднойчы ўхапілі – і толькі пяро ў руцэ засталося.

– Добра, а што кажуць у рабочым асяродку наконт выхаду “Гомсельмаша” на стабільную рэнтабельную працу – вобразна кажучы, ад якой печкі прапануюць танчыць?

– Я, канечне, не кіраўнік, усіх нюансаў не ведаю. Падаецца, што вытворчасць зноў патрапіла ў дырэктыўныя ціскі і пад ручное кіраванне. Гаспадарчая ініцыятыва належным чынам не развіваецца.

Найперш варта разабрацца з даўгавымі абавязацельствамі, усімі гэтымі выплатамі банкам па крэдытах. Рэструктурызацыя, магчымае спісанне некаторых даўгоў – няхай эканамісты шукаюць аптымальныя варыянты, каб усе гэтыя пазыкі, у тым ліку і навязаныя зверху, не цягнулі холдынг на дно. Гэта галоўнае. Не сакрэт, што мы згубілі значную частку расійскага рынку і сталі прадаваць сваю тэхніку ў небагатыя краіны, дзе праблемна зарабіць істотныя грошы. Значыць, патрэбна такая тэхніка, якая цікавіла б вытворцаў розных краін. Стварыць унікальныя машыны ў адзіночку, што называецца, з чыстага ватманскага ліста наўрад ці ўдасца, нават маючы моцны канструктарскі цэнтр. Патрэбна кааперацыя, сумесныя вытворчасці, а для гэтага – спрыяльны інвестыцыйны клімат. Не бяруся загадваць, але пасля сёлетніх сфальсіфікаваных выбараў і гвалту ў краіне над мірнымі дэманстрантамі не думаю, што інвестары кінуцца да нас. Добра, калі ўдасца ажыццявіць хоць агучаны праект выпуску сумесна з нідэрландскай кампаніяй Agrifac буракаўборачнага камбайна на базе вядомых машын Holmer. Але ж гэта, калі і збудзецца, толькі адзін крок. У нас агромністыя плошчы вытворчых памяшканняў не аптымізаваны належным чынам – патрэбны інвестары, каб на іх выпускаць новую прадукцыю і не абцяжарваць акцыянернае таварыства расходамі на ўтрыманне гэтых плошчаў.

Пару гадоў таму казалі наконт прыцягнення ў акцыянерны капітал “Гомсельмаша” кітайскага бізнесу, летась ужо гаворка ішла пра казахстанскі бізнес і сумесную з ім кааперацыю. Цяпер хто-ніхто і згодны быў бы сёе-тое прадаць, але ж на тых умовах, якія прапануюцца, ніхто з замежных інвестараў не прыйдзе.

– Вы доўга працуеце ў аб’яднанні, можаце параўноўваць, аналізаваць. Як зараз ставіцца начальства да рабочых?

– У прынцыпе, нармальна. Не скажу, каб моцна прыціскалі ці дратавалі. Але ж і перасільвацца за рабочых ці выступаць у падтрымку начальнікі не збіраюцца, бо апасаюцца за свае пасады. А афіцыйныя прафсаюзы толькі патураюць начальству.

– Чаму на падзеі, звязаныя з пратэстамі супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі, сяльмашаўцы, па сутнасці, не адрэагавалі?

– Людзі сядзяць, занураныя ў свае праблемы. У нас шмат такіх, каму да пенсіі засталося 3–5 гадоў. Яны маўчаць, нічога мяняць не жадаюць, ім абы толькі дапрацаваць. Крыўдна, што багата пасіўных і ў асяродку сярэдняга ўзросту: ёсць на лусту хлеба – і ладна. Гамоняць: мы за перамены, мы хочам, але баімся. І зноў жа паўтараюць, як мантру: у нас крэдыты, у нас дзеці…

Пратэставалі толькі асобныя рабочыя з цэха электрасетак, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту станкоў, корпуса зваркі і афарбоўкі. Але адміністрацыя ўтаймавала іх пратэстныя настроі – адных угаварылі, іншых звольнілі, трэція пад ціскам самі пакінулі прадпрыемства. Бракавала еднасці, салідарнасці. Ну і, канечне, лідараў у рабочым асяродку не назіраецца. Тры дзесяцігоддзі таму, наколькі памятаю, сапраўдным лідарам быў тагачасны старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Бухвостаў. І яго падтрымлівалі ўсе рабочыя.

Зараз нашы адміністратары дбаюць больш пра палітычную лаяльнасць працоўнага люду, чым пра яго дабрабыт. Маю на ўвазе загад ад 25 лістапада №1229 “Аб унясенні змен у кодэкс прафесійнай этыкі і службовых паводзін працаўнікоў ААТ “Гомсельмаш”, холдынга “Гомсельмаш”. Паводле яго зместу, супрацоўнікам прадпрыемства прапануюць заключаць дадатковае пагадненне наконт унясення змен у кантракты. Гаворка ідзе пра забарону страйкаў, крытыкі адміністрацыі і ўлад, пра шэраг іншых абмежаванняў, якія не маюць дачынення да вытворчасці. Праўдападобна, наёмнага рабочага наважыліся ператварыць у пакорлівага слугу ці нейкага робата з мігаючымі вачыма. Але ж безыніцыятыўныя рабы не могуць развіваць і рухаць вытворчасць наперад.

Гомель.Подробнее:


 

от 22.12.2020





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X