Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Аляксандр Лукашэнка: пагоны альбо кнігі?

Сягоняшняя нарада ў Аляксандра Лукашэнкі была анансавана ягоным Пулам першага, як захапляльная. Пакуль што інфармацыя аб нарадзе сціслая. Маўляў, непакояць  манёўры войскаў НАТА, якія  праводзяцца блізка каля межаў Беларусі.
Магчыма, у тым і захапляльнасць, што дарослыя мужчыны маюць магчымасць пагуляць у вайнушку, ведаючы, што тыя манёўры нічым Беларусі не пагражаюць у бліжэйшыя гады. Але памахаць віртуальна кулакамі прыемна: мы вам, калі што, умажам! І пагоны на плячах, фурагі на галовах падаюцца самай што ні ёсць атрыбутыкай гераізму.
Заўважана, дзякуючы нястомнай працы Пула першага, што найчасцей Аляксандр Лукашэнка запрашае да сябе вайскоўцаў, службоўцаў пагонах, так званых сілавікоў. Памятаеце старажытнае прыслоўе, сіла ёсць, розуму не трэба?
Не будзем настолькі катэгарычнымі, але не заўважалася, каб кіраўнік дзяржавы збіраў у сябе для абмеркавання праблем, якіх процьма,  высокіх інтэлектуалаў, напрыклад, акадэмікаў розных профіляў, пісьменнікаў, філосафаў, культуролагаў, сацыёлагаў, этнографаў.
Калі сталі дапякаць інфармацыяй у Сеціве, то  распараджэнне прайсціся па сайтах атрымаў не міністр інфармацыі, альбо віцэ-прэм’ер, альбо ідэолаг з адміністрацыі, а старшыня КДБ. Без пагонаў аніяк.
У пачатку года той жа Пул першага запытаўся, а вы заўважылі, на тле якіх кніг здымалі Аляксандра Рыгоравіча для навагодняга віншавання?
Цікавае пытанне, але ж мы не ведаем, мо тыя кнігі ўсяго толькі адыгрываюць ролю шпалераў? Кідаецца ў вочы іх багатае і аднастайнае аздабленне. Усяроўна як падбіралі па колеру вокладак.
Хаця не могуць не выклікаць павагі асобныя з іх, напрыклад, Якуб Колас, Іван Шамякін… Разгледзець дэталёва ўсе на здымку не ўдаецца. Назвы толькі некаторых чытаюцца добра. Мікалай Чаргінец. Зіновій Прігодіч “Роднік в лесных березах”, Андреев “За буйкі” (у анатацыі знайшоў, што пісьменніку ўласціва называць рэчы і з’явы сваімі імёнамі, ну-ну, займальна!), Н.Ільінскій “Цвела, цвела черемуха” (раман-эпапея).
Меркаванняў у мяне ні пра аўтараў, ні пра кнігі няма, не чытаў.
Сумнеў, што іх чытаў і гаспадар бібліятэкі, а калі і чытаў, то ён жа ніводнага разу не спаслаўся на прачытаны твор.
Пра стары падручнік гісторыі БССР, які яму дасталі з макулатуры на прадпрыемстве “Белгіпс”, Аляксандр Рыгоравіч выказаўся: “Я по нему учілся!”
Пра хакей ён можа гаварыць часта і зацікаўлена, пра кнігі – не.
 

 

от 30.03.2020





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X