Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


З'езд функцыянераў -- людзей з мяккіх крэслаў

 
 
АХ, ЯК ЯНЫ САМІ СЯБЕ СЯБЕ РАСХВАЛЬВАЛІ! І ПААБЯЦАЛІ ШТО НАСТУПНАЯ ПЯЦІГОДКА “БУДЕТ ЕЩЁ ПРОДУКТИВНЕЕ!”
ХТО ЧАГО ЧАКАЎ?
Сумны анекдот: на сайце Федэрацыі прафсаюзаў надрукаваны фінансавы гараскоп на сакавік. Усе спадзяванні не на экспертаў-эканамістаў, а на астролагаў?
Гэта асабліва прыкра, калі ўзгадаеш, што толькі-толькі завяршыўся 8 з’езд Федэрацыі. Пра яго прапагандысты напярэдадні гаварылі з трымценнем у голасе, маўляў, сталіца ў чаканні.
У кожнага – свая чаканні. У Аляксандра Лукашэнкі са шматтысячнай світай – якія маглі быць чаканні ў сувязі са з’ездам? Ды ніякіх, на мой погляд. Ён бы з большай ахвотай накіраваўся на біятлонны чэмпіянат, але правілы непісанага для яго этыкету прымусілі часткова паўдзельнічаць у спектаклі ад Міхаіла Арды.
Для таго ж у Міхаіла Арды і найбліжэйшых функцыянераў чаканні былі сур’ёзныя, каб жа дагадзіць, каб не раззлаваць галоўнага дэпутата.
Ну, і шматтысячная арцель прафсаюзных функцыянераў без жартаў ставілася да рытуальнага мерапрыемства. Памяняюць Арду – пачнуць мяняць і ўсіх астатніх.
СПІКЕРЫ: УСЕ ПА-ПІСАНАМУ, БЕЗ СЮРПРЫЗАЎ
Зразумела, галоўным гаваруном на з’езде быў Аляксандр Лукашэнка. Ну, і Міхаіл Арда меў неабмежаваныя магчымасці, як за трыбунай, так і за прэзідыумным сталом.
Я не прысутнічаў на з’ездзе і не маю поўнай інфармацыі. Але з усіх казённых крыніц вынікае, што на трыбуну з’езду і да мікрафонаў у перапынках запрашаліся выключна прафсаюзныя функцыянеры. Ды не з заводскага цэху ці калгаснай фермы, а, сама малое, раённага маштабу.
Ясна, што чакаць жывога, шчырага, балючага слова чакаць не выпадала.
Пералівалі з пустога ў парожняе. Быццам пра справу, а насамрэч усім абрыдлая балбатня.
Мо не самы характэрны прыклад, але ён трапіўся першым пад руку.
Вячеслав Мельничук, старшыня Брэсцкай абласнй арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый

— Частный бизнес сегодня готов к тому, чтобы были профсоюзы, но ждут какого-то документа. И Президент на съезде о нем говорил. Его появление нужно не столько самим профсоюзам, сколько людям, которые работают в частных организациях. И пока сегодня руководитель или учредитель не даст добро, сами работники не проявят настойчивости и не поддержат наши старания по созданию профсоюзной ячейки.
 
Яскравы малюнак атмасферы. Людзям нібыта патрэбен прафсаюз, але самі яны пальцам не пашавеляць для яго стварэння, і зноў чаканне ласкі ад кіраўніка, ад дырэктара. Што тут прафсаюзнага?!
ГАЛОЎНЫ КОЗЫР ФЕДЭРАЦЫІ: МЫ ВЯРТАЕМ ЛЮДЗЯМ КУЧЫ ГРОШАЙ
 
Гэтай лічбай функцыянеры Федэрацыі казыраюць заўсёды і ўсюды. І цяпер абвесцілі: за апошнія пяць гадоў працаўнікам вернута 20 мільёнаў рублёў.
Многа гэта ці мала? Падзяліце суму на пяць гадоў, на колькасць месяцаў, дзён. А потым на колькасць функцыянераў, што расселіся ў кабінетах Федэрацыі, абласных і раённых канторах, на прадпрыемствах і ў калгасах, -- то вялікае захапленне прападзе.
Тым больш, гэта ўсё прыватныя выпадкі, звязаныя з асабістымі крыўдамі, памылкамі, падманам.
Зададзім пытанне: а ці змагаецца прафсаюз з рабаваннем працоўных у нацыянальным, галіновым маштабах? Нам хіба пераплачваюць? Ды не, рабочага чалавека ўсюды хочуць прышчаміць, лепш недаплаціць, чым пераплаціць. На гэта прафсаюз не звяртае ўвагі. Дакладней, мо і звяртае час ад часу, але за справядлівасць не змагаецца.
Самы паказальны прыклад, які прагучаў і на з’ездзе: з-за банкруцтва прадпрыемстваў працаўнікі згублі 20 мільёнаў рублёў, толькі за 2019 год – 9 мільёнаў.
Федэрацыя звяртала ўвагу, а на яе звароты ніхто не звяртаў увагі. Фактычнае рабаванне, выграбанне грошай з кішэняў людзей засталося беспакараным.
Прысутнасць на з’ездзе кіраўніка дзяржавы чорны туман не развеяла. Лукашэнка паабяцаў, што збярэ нараду. Хочаш заваліць справу – склікай нараду і напішы план.
 
ШЧЫРАЕ ПРЫЗНАННЕ – ПРАМЫ ШЛЯХ НА ЛАВУ ПАДСУДНЫХ
 
 
Што добра, дык гэта неаднаразовае прызнанне старшыні Федэрацыі Міхаіла Арды аб цесным і непасрэдным удзеле яго самога і прыспешнікаў у прасоўванні і прыняцці Працоўнага кодэксу ў новай рэдакцыі. Гэта дазваляе ведаць аўтараў. І рабіць высновы.
Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Арда ім ганарацца. Усе прафсаюзныя функцыянеры ў адзін голас бубняць, што гэта найвялікшае дасягненне Федэрацыі.
 Незалежныя эксперты і ў тым ліку, Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў назвалі Кодэкс найгоршым у свеце. Па той прычыне, што асновай новай рэдакцыі Кодэксу сталі прэзідэнцкія ўказы, мэтай якіх быў ўціск, фактычнае закабаленне работнікаў.
Чым жа тут ганарыцца?!
 
 
 
 
 
 
МАНІТОРЫНГ КОШТАЎ
 
З 2017 года Федэрацыя праводзіць маніторынг коштаў. Справа з разраду тых, калі да месца парада з просценькага анекдоту: чэшацца, то пачашы. Процьма людзей, прафсаюзных функцыянераў і актывістаў, сочаць за коштамі,  дакладваюць аб сваіх назіраннях адмыслова  створанаму савету. А толку многа? Ды не!
Кошты павышаюцца. Наглядальнікі фіксуюць іх. І ўсё, фактычна на гэтым дзейнасць спыняецца.
Прафсаюз пераўтварылі ў арцель статыстаў.
 
Ці многа трэба розуму, каб выдаць у выніку нешта такое:”Также мы видим, что нередко повышение цен – это решение узковедомственных вопросов без учета общей ситуации. Но нужно понимать, что всё это ложится на кошелек каждого человека.
Скажем, молочная продукция. Она дорожает уже на протяжении года. Мы неоднократно информировали об этом правительство. Но во многом это результат решений на региональном уровне.
Что мы предлагаем?
Для исключения практики принятия односторонних, невзвешенных решений по повышению цен необходимо усилить координирующую роль и полномочия Министерства антимонопольного регулирования и торговли. Надо законодательно установить, что ни одно решение в этой сфере не должно приниматься без согласования с этим ведомством. Кроме того, необходимо также дополнительно разработать четкие, обязательные к исполнению механизмы по ограничению роста цен, по крайней мере, на социально значимые продукты питания”.
Многа слоў. Па сутнасці, пустых.
 
 
ЗРАБІЛІ ВЫГЛЯД, ШТО ЯНЫ ДБАЙНЫЯ ГАСПАДАРЫ
“Сегодня в стране действует достаточно большое количество различных институтов повышения квалификации. Но надо внимательно посмотреть, чему и как они учат. По нашему мнению, во многих случаях подходы к обучению катастрофически устарели”.
Гэта цытата з выступу Міхаіла Арды. Ён яшчэ спасылаўся на станоўчы вопыт савецкіх часов, калі нібыта ў партыйных школах грунтоўна вучылі, як праводзіці сацыяльную палітыку.
Цяжка абыйсціся без горкай усмешкі. Перш, чым звяртаць увагу на інстытуты падвышэння кваліфікацыі, трэба зазірнуць ва ўніверсітэты, чаму вучаць моладзь, а пасля ўжо дбаць пра сістэму перавучвання.
Канешне, у савецкіх партыйных школах так добра вучылі сацыяльнай і другой палітыцы што СССР у адзін момант накрыўся дзіравым тазам.
Міхаіл Арда звярнуся і да тэмы дэпрэсіўных раёнаў у Беларусі. Па афіцыйных дадзеных, іх 31. Амаль трэць краіны. Усё, што магла прыдумаць улада для іх – гэта трэці раз запар абвяшчаецца год малой радзімы. Нібыта нешта робіцца, а насамрэч ад гэтай прапагандысцкай акцыі відавочнага толку няма.
І ад прафсаюза чакаць нейкіх рашэнняў, нейкіх мер проста дзіцячыя мары.
 
 
 
УЗНАГАРОДЗІЛІ!
 
Афіцыйнае паведамленне: “В качестве знака уважения народа и лично Президента Федерации профсоюзов Беларуси вручено Почетное государственное знамя Республики Беларусь. Стяг из рук Президента принял председатель ФПБ Михаил Орда”.
Крыху раней Аляксандр Лукашэнка хваліў Федэрацыю за эфектыўны ўдзел у выбарах. Так, у распараджэнні Міхаіла Арды хапае функцыянераў, якіх без боязі можна пасылаць у выбарчыя камісіі.
Хочацца спытаць свавольнае пытанне, куды і калі функцыянеры будуць выносіць прэзідэнцкую ўзнагароду альбо яна будзе стаяць дзе-небудзь да чарговага з’езду?
Аляксандр Лукашэнка часта любіць паўтараць словы “Імем рэвалюцыі!”.Узнагарода сцягам нечым пераклікаецца з тымі далёкімі гадамі. Тады таксама любілі арыгінальныя ўзнагароды. Байцоў кавалерыі, напрыклад, адзначалі чырвонымі галіфэ. Каб усе бачылі, хто ёсць хто!
Мікалай Галко

 

от 05.03.2020





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X