Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Ураскірэчку: паміж сумным з'ездам і цікавым біятлонам

Інфармацыйная чэлядзь Аляксандра Лукашэнкі, якая апошнім часам імкнецца дэманстраваць ў павуціне Сеціва разняволенасць і дасведчанасць, пакуль што нічога не паведамляе, як галоўны прафсаюзны дэлегат краіны правядзе дзень 28 лютага.
Праўда, кандова-бетонная СБ піша, што ён плануе выступіць на з'ездзе з ацэнкай і задачамі на перспектыву. Так яно,хутчэй за ўсё і будзе. Прапусціць збор, які нічога не вырашае, але дазваляе прыпудрыць мазгі, нібыта з трыбуны гучаць галасы народа, перад уласнымі выбарамі неабачліва.
Хаця прафсаюзны з'езд -- гэта руціна і сум, мух труціць не трэба, самі паздыхаюць, абсалютная прадказальнасць. Зусім другая справа -- біятлонныя забегі. Нехта некага абгоніць, нехта адстраляецца па чужым мішэням, нехта некага выпхне з лыжні...
Супала -- неразарвацца.
Учора паслухаў прадказанне аднаго паважанага чалавека, ён упэўнены, што нехта з падрыхтаваных асабіста Міхаілам Ардой гаваруноў падзякуе Аляксандру Рыгоравічу за яго тытанічныя высілкі ў інтарэсах народа і папросіць і надалей асвятляць сваёй мудрасцю жыццё на радасць усім. І зала будзе доўга пляскаць Не Паўночная Карэя, але элементы падабенства маюцца.
Бедныя дэпутаты, якіх прыцягнулі к мікрафонам паслужлівыя тэле і радыёпрапагандысты, пераліваюць з пустога ў парожняе. не гледзячы на тое, што незалежная экспертыза назвала Працоўны кодэкс, злеплены з дэкрэтаў і дырэктыў, найгоршым у свеце, прафсаюзныя функцыянеры расхвальваюць яго, як вялікую перамогу Уласна кажучы, перамога і ёсць.
Але каго над кім?
Пана над халопам!

Горкае вызначэнне, але нікуды не схавацца ад горкай праўды.


 

от 28.02.2020





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X