Свободный Профсоюз Металлистов
Свободный Профсоюз Металлистов
Организация независимого профсоюзного движения
Членская организация Ассоциации профсоюзов
«Белорусский Конгресс демократических профсоюзов»


Бульк у балота?! Нататкі ад МІкалая Галко

Людзі любяць гуляць у цацкі. Канешне, калі быць увесь час сур’ёзным, то лёгка можна закамянець, стаць драўляным.
Але ад каго беларусы гатовы чакаць прадказанняў? Сурок – чужы сцэнар, малазнаёмая жывёліна. Любоў (хутчэй, вымушаная ўвага) да пацука ў кампаніі з мышамі суседнічае з маласімпатычнай цягай да ўсяго чужога, у дадзеным выпадку, кітайскага.
Мо варона магла б?.. Але ж яна  накаркаць можа.
 Сарока? Падаецца, што сто гадоў не бачыў гэту чорна-белую майстрыцу трашчаць…
Застаецца чакаць прагнозаў ад нашых высакалобых аналітыкаў, каментатараў, паліткамбінатараў. Але яны прыгнечаны цяжкасцю загадак, зваліўшыхся з неба разам з прылётам пана Пампеа.
Гучыць, асцярожна, але гучыць абяцанне перспектывы крэдытаў у 25 міліярдаў. А мо іх і аддаваць потым не трэба? А таксама магчымасць уліцца ў шэрагі НАТА і Еўразвязу.
Фантастыка. Хутчэй чалавек пабудуе вёску на якой-небудзь з планет, чым Лукашэнку ўдасца парваць фал і шматлікія трубы, якімі ён прывязаны да крамлёўскіх прычалаў.
Таксама цяжка прарочыць здольнасць беларусаў памяняць усё, ад кіраўніка да арыентацыі з Усходу на Захад.
Пампеа – прадстаўнік свабоднага свету. У якім тытул прэзідэнта не абяцае лёгкага жыцця. Пры ўсім пры тым, што ў ЗША зараз рэкордна нізкае беспрацоўе, а эканоміка 57  месяцаў шугае ўгору, Трамп вымушаны адбівацца ад аформленага ўжо ў кангрэсе імпічменту.
Калі я назіраю за апытаннямі грамадзян на вуліцах, якія вядуць карэспандэнты тэлеканала Белсат, то вельмі часта робіцца сорамна, аж да трымцення сэрца крыўдна за сваіх.
Ну, понімаете, это же презідент, ему, конечно, нужен новенькій самолет
У нас очень мудрый руководітель, я ему доверяю.
Мы нічего не можем поменять, да і менять нічего не надо.
І так далей, і ў тым жа стылі. І пакорлівасць, і халопства, і нежаданне думаць над лёсамі дзяцей, і баязлівасць адметнай пазіцыі, няўменне спрыяць пераменам  – усё гэта і многае другое нікуды не знікае.
І таму прылёт, і магчымыя прапановы Пампеа ад свабоднага свету маюць шанец булькнуць бурбалкамі у нашым невысыханым балоце.

 

от 04.02.2020





 








spbpolack.ru – Свободный профсоюз - Полоцк.



Белорусский конгрес демократических профсоюзов -  www.bkdp.org




Представляем вашему вниманию статьи, отображающие мнения конкретных людей - это профсоюзные активисты, политики и просто не равнодушные...

Все статьи »



Свободный профсоюз металлистов (СПМ)объединение работников отраслей народного хозяйства
связанных с металлом.



Главная  |  О профсоюзе  |  Газета «Рабочее слово»  |   Фотоархив  |  Контакты

При перепечатке материалов, активная ссылка на сайт обязательна.
Copyright © 2006-2020


Контакты
Республика Беларусь
г.Минск, ул.Якубова, 80-80
Наши телефоны: +375 (29) 6238204, +375 (29) 3405570
CMS Status-X